Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

11 Сакавік 2019

У Чэрвені на Загор'е «Масленіца» гуляла

У суботу было арганізавана раённае свята "Масленіца". Сонечнае надвор'е спрыяла добраму настрою. Зазывалы са сцэны амфітэатра распавядалі аб свяце і запрашалі ўсіх прыняць у ім удзел.

І дарослыя, і дзеці з задавальненнем гэта рабілі. Жадаючыя мелі магчымасць пагуляць у бяспройгрышныя латарэі. Можна было выйграць не толькі прысмакі і цацкі, але нават зэдлік, які разыгрываўся разам з іншымі вырабамі з дрэва, прадстаўленымі ў латарэі Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя.

Выязны гандаль разгарнула Чэрвеньскага райпо. Можна было купіць разнастайныя харчовыя прадукты, пірагі, булачкі, каўбасы, напоі і многае іншае. Прыемны пах шашлыкоў разносіўся па ўсім лесе. І, вядома ж, галоўным пачастункам свята былі бліны. Іх пяклі на двух вялікіх патэльнях і падавалі з рознай начынкай. Дзеці з задавальненнем ласаваліся папкорнам.

Свае бліны і цэлыя кампазіцыі з іх прадставілі на свяце сельскія Дамы культуры. Быў арганізаваны конкурс на лепшую з іх кампазіцыю. Першае месца заняла "Блінная свінка" Тамары Шалупенка з Вайнілоўскага сектара народнай творчасці (рамёстваў).

Для дзяцей былі арганізаваны гульні. Усе дружна танцавалі пад вясёлыя спевы ансамбля "Завалінка" Турэцкага сельскага Дома культуры.

Кульмінацыяй свята стала спальванне пудзіла Масленіцы - сімвалічнае абвяшчэнне пачатку вясны.

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць