У гэты дзень шэраг супрацоўнікаў раённага аддзела атрымалі ўзнагароды і заахвочванні:
медаль «За бездакорную службу 3 ступені» - маёр міліцыі Іван Сакалоўскі; медаль «100 гадоў міліцыі Беларусі» - падпалкоўнік міліцыі Наталля Ісачкіна,
маёр міліцыі Уладзімір Ермаловіч, маёр міліцыі Аляксандр Семчанка; нагрудны знак адрознення «За прафесійныя поспехі» - маёр міліцыі Уладзімір Ермаловіч і маёр міліцыі Андрэй Курыловіч; Ганаровая грамата УУС Мінаблвыканкама ўручана маёру міліцыі Уладзіміру Кароткіх; Падзяку УУС Мінаблвыканкама - маёру міліцыі Андрэю Курыловічу. Прысвоены званні: лейтэнанту міліцыі Віктару Апалчэўскаму - старшы лейтэнант міліцыі; старэйшаму сяржанту міліцыі Дзмітрыю Равіна - старшына міліцыі; сяржанту міліцыі Антону Аляшкевічу - старшы сяржант міліцыі; малодшаму сяржанту міліцыі Паўлу Лаўрыку - сяржант міліцыі.
Намеснік начальніка раённага аддзела МНС па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні Яўген Кулеш ўручыў Граматы Мінскага абласнога ўпраўлення МНС за супрацоўніцтва і аказанне дапамогі органам і падраздзяленням МНС маёру міліцыі Марыне Калецкай, старэйшаму лейтэнанту міліцыі Аляксею Пападзюку і старэйшаму лейтэнанту міліцыі Максіму Байко.
На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Ала Шахоцька і кіраўнік справамі райвыканкама Андрэй Яцко.
Галіна Гамеза. Фота аўтара

