Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

11 Сакавік 2019

Адрэагавалі на скаргу жыхара вёскі Язоўкі Чэрвеньскага раёна

У рэдакцыю раённай газеты звярнуўся жыхар в. Язоўкі Уладзімір Рыгоравіч Манулік па дапамогу ў вырашэнні пытання вулічнага асвятлення ў в. Язоўкі.

Ён пісаў: «Больш за месяц не гараць вулічныя ліхтары. Патэлефанаваў у Лядзенскi сельвыканкам, але сітуацыя не мяняецца. Спадзяемся на дапамогу газеты «Раённы веснік». Копія ліста была адпраўлена ў Лядзенскi сельскі выканаўчы камітэт з просьбай даць адказ на зварот грамадзяніна В.Г. Мануліка. Адказала нам старшыня Лядзенскага сельвыканкама Алена Дзмітрыеўна Гамеза:

«Паведамляем вам, што рамонт вулічнага асвятлення ў населеных пунктах праводзіцца на падставе графіка Чэрвеньскага РЭС, зацверджанага старшынёй Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў. У лютым 2019 года рамонтныя работы запланаваны на 5 і 25 лютага. Заяўка на рамонт вулічнага асвятлення ў в. Язоўкі паступіла 20 лютага 2019 года. У Чэрвеньскі раённы аддзел электрасетак адпраўлена заяўка на ліквідацыю няспраўнасцяў. 25 лютага брыгада Чэрвеньскага РЭС зрабіла рамонт КТП ў в. Язоўкі. У цяперашні час вулічнае асвятленне функцыянуе».

Галіна Гамеза

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць