Як паказвае статыстыка, колькасць пажараў у вясенне-летні перыяд значна павялічваецца. Гараць у асноўным сухая трава, мокрае ржышча на палях і назапашанае за зіму непрыбранае смецце.
Згодна з Правіламі пажарнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі баз адпачынку, дачнага кааператыва, садаводчага таварыства, прысядзібнай тэрыторыі жылога дома дапускаецца развядзенне вогнішчаў пры умове:
- калі прыняты меры па нераспаўсюджванні гарэння за межы пляцоўкі (абкопванне, выдаленне гаручых матэрыялаў і г.д.);
- пры наяўнасці сталага кантролю за працэсам гарэння і забеспячэння сродкамі тушэння (вогнетушыцель, ёмістасць з вадой, рыдлёўка і да т.п.). Пасля спальвання ўсё павінна быць патушаны да поўнага спынення тлення;
- вогнішчы павінны размяшчацца на адлегласці не менш: 10 м ад будынкаў (збудаванняў), 20 м ад лясных масіваў, 30 м ад скірдаў сена і саломы.
А што тычыцца размяшчэння спецыяльных прыстасаванняў для прыгатавання ежы - яны павінны быць размешчаны на адлегласці не менш за 4 м ад будынкаў (збудаванняў).
Нагадваем вам, што:
- выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў на зямельных участках цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь (Ст.15.57 КаАП Рэспублікі Беларусь);
- распальванне вогнішчаў у забароненых месцах цягне накладанне штрафу ў памеры да 12 базавых велічынь (Ст. 15.58 КаАП Рэспублікі Беларусь)
- парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках або забароны на іх наведванне, не пацягнуўшае прычыненне шкоды, цягне накладанне штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь; што пацягнула знішчэнне або пашкоджанне лесу або тарфянішча, - ад 25 да 50 базавых велічынь (Ст.15.29 КаАП Рэспублікі Беларусь)

