Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
13 Сакавік 2019

Наведалі ветэранаў Айчыннай вайны

Напярэдадні 8 сакавіка галоўны ўрач УАЗ «Чэрвеньская ЦРБ» Андрэй Уладзіміравіч Прахарэнка і старшыня прафкама Уладзімір Іванавіч Рандзіцкі наведалі на даму ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Таццяну Тарасаўну Шатэрнік і Вольгу Фёдараўну Патапейку.

Абедзве яны доўгі час прапрацавалі ў сістэме аховы здароўя нашага раёна, маюць салідны медыцынскі стаж. Маладыя калегі павіншавалі паважаных ветэранаў, падарылі жанчынам кветкі і ўручылі канверты з матэрыяльнай дапамогай, аказанай у гонар свята.

Былыя работніцы УАЗ «Чэрвенская ЦРБ» падзяліліся ўспамінамі аб працоўным шляху і ваенным мінулым. Нягледзячы на шаноўны ўзрост і хваробы, яны захавалі бадзёрасць духу і аптымізм.

Галіна Гамеза. Фота Уладзіміра Рандзiцкага

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць