Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

13 Сакавік 2019

Вяснова-летні перыяд: як зберагчы свой дом ад пажару і не спаліць вёску

Рашэннем Чэрвеньскага выканкама ад 6 лютага 2019 года № 16.3 усталяваны пажаранебяспечны перыяд з моманту зыходу снежнага покрыва і да наступлення ўстойлівага восеньскага дажджлівага надвор'я.

Як паказвае статыстыка, колькасць пажараў у вясенне-летні перыяд значна павялічваецца. Гараць у асноўным сухая трава, мокрае ржышча на палях і назапашанае за зіму непрыбранае смецце.

Згодна з Правіламі пажарнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі баз адпачынку, дачнага кааператыва, садаводчага таварыства, прысядзібнай тэрыторыі жылога дома развядзенне вогнішчаў дапускаецца пры ўмове:

- калі прыняты меры па нераспаўсюджванні гарэння за межы пляцоўкі (абкопванне, выдаленне гаручых матэрыялаў і г.д.);

- пры наяўнасці сталага кантролю за працэсам гарэння і забеспячэння сродкамі тушэння (вогнетушыцель, ёмістасць з вадой, рыдлёўка і да т.п.). Пасля спальвання ўсё павінна быць патушана да поўнага спынення тлення;

- вогнішчы павінны размяшчацца на адлегласці не менш: 10 м ад будынкаў (збудаванняў), 20 м ад лясных масіваў, 30 м ад скірдаў сена і саломы.

А што тычыцца размяшчэння спецыяльных прыстасаванняў для прыгатавання ежы - яны павінны быць размешчаны на адлегласці не менш за 4 м ад будынкаў (збудаванняў).

Нагадваем вам, што:

- выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў на зямельных участках цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь (Ст.15.57 КаАП Рэспублікі Беларусь);

- распальванне вогнішчаў у забароненых месцах цягне накладанне штрафу ў памеры да 12 базавых велічынь (Ст. 15.58 КаАП Рэспублікі Беларусь)

- парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках або забароны на іх наведванне, не пацягнуўшае прычыненне шкоды, цягне накладанне штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь; што пацягнула знішчэнне або пашкоджанне лесу або тарфянішча, - ад 25 да 50 базавых велічынь (Ст.15.29 КаАП Рэспублікі Беларусь)

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць