Усе больш актыўна ў наша жыццё ўваходзяць лічбавыя тэхналогіі, якія змяняюць характар многіх паслуг і прадуктаў. У гэтай сувязі асаблівую ўвагу неабходна надаваць забеспячэнню захавання правоў спажыўца на свабоду выбару тавару і на атрыманне поўнай, дакладнай і зразумелай інфармацыі аб тавары. Дзяржаўнай установай «Чэрвеньскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» за мінулы перыяд 2019 года разгледжана 2 звароты па пытаннях абароны правоў спажыўцоў, усе звароты па набыцці няякаснай, са скончаным тэрмінам прыдатнасці прадукцыі ў гандлёвай сетцы раёна.
Патрабаванні, выкладзеныя заяўнікамі ў зваротах, прызнаныя абгрунтаванымі, прыняты ўсе неабходныя меры па аднаўленні парушаных правоў.
Каб засцерагчы сябе ад нядобрасумленных прадаўцоў, пры набыцці прадуктаў харчавання ў крамах або праз сетку Інтэрнэт, кожны спажывец павінен ведаць:

Веданне ЗАКОНА
абараняе
Вашы права !!!
Санітарная служба Чэрвеньскага раёна рэкамендуе:

Спажывец
Абаронi
свае
правы!
Не купляйце:
- тавар без маркіроўкі або тавар з адсутнасцю на маркіроўцы тэрмінаў прыдатнасці;
- тавар са скончаным тэрмінам прыдатнасці;
- тавар сумніўнай якасці (абветраны, са слядамі цвілі, іржы; слядамі недабраякаснасці);
- тавар з парушэннем умоў захоўвання, указаных на ўпакоўцы вытворцам;
- тавар з парушэннем цэласнасці упакоўкі.
Дзяржаўная ўстанова «Чэрвеньскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»
2019 г.

