Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

14 Сакавік 2019

У Чэрвеньскім раёне расце злачыннасць сярод непаўналетніх

Аб эфектыўнасці прымаемых суб'ектамі прафілактыкі мер па папярэджанні правапарушэнняў непаўналетніх ішла размова на чарговым пасяджэнні каардынацыйнай нарады.

Старшыня яго, пракурор раёна Аляксандр Шабалінскі, адкрыўшы нараду канстатаваў, што за мінулы 2018 год непаўналетнімі і з іх удзелам на тэрыторыі раёна здзейснена 16 злачынстваў (2017-10).

Індывідуальна-прафілактычная праца з непаўналетнімі суб'ектамі прафілактыкі і Чэрвенскім РАУС ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 17.07.07г. «Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь», Законам Рэспублікі Беларусь ад 31.05.03г. «Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх» і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

На тэрыторыі раёна зарэгістравана значнае павелічэнне колькасці злачынстваў, учыненых непаўналетнімі з 10 да 16. У ходзе вывучэння прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынстваў, устаноўлена, што прычынай здзяйснення злачынстваў, з'явілася не жаданне падлеткаў весці законапаслухмяны лад жыцця, адсутнасць кантролю за іх паводзінамі, колам зносінаў, часам баўлення з боку бацькоў і ўстаноў адукацыі.

Начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Андрэй Мірановіч у сваім выступе адзначыў, што больш за ўсё злачынстваў, учыненых непаўналетнімі зарэгістравана ў г.п.Смілавічы (6), Руднянскім сельсавеце (6), у Чэрвені (3). На пачатак года індывідуальная прафілактычная работа праводзіцца з 55 непаўналетнімі. З іх: 18 дзяўчат і 37 хлопцаў. 17 - навучэнцы школ, 11 - Смілавіцкага аграрнага каледжа, 16 - Смілавіцкага сельскагаспадарчага ліцэя. У мэтах стабілізацыі крымінагеннай абстаноўкі ў падлеткавым асяроддзі, супрацоўнікамі Чэрвеньскага РАУС з зацікаўленымі суб'ектамі прафілактыкі праведзены рэйды з наведваннем месцаў масавага знаходжання, адпачынку моладзі на тэрыторыі раёна. Выяўлена 147 адміністрацыйных правапарушэнняў: распіванне спіртных напояў і з'яўленне ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе, ўцягванне непаўналетніх у антыграмадскія паводзіны, невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей, невыкананне абавязкаў па суправаджэнні непаўналетніх у начны час і іншыя.

У працяг размовы начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Аляксей Пратаповіч адзначыў, што на тэрыторыі раёна не зарэгістравана цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.

- Всё часцей маладыя людзі здзяйсняюць правапарушэнні і злачынствы ў інтэрнэт прасторы, - сказаў Аляксей Аляксандравіч, - Часта адбываюцца правапарушэння, якія характарызуюцца, нібыта дзіцячымі свавольствамі: паездкі на чужым матацыкле, аўтамабілі без ведама гаспадара («Узяў пакатацца, не збіраўся зганяць, хацеў потым вярнуць»). А гэта ўжо крымінальна каральнае злачынства. Неабходна ўзмацніць правядзенне прафілактычнай працы з падлеткамі, выкарыстоўваючы канкрэтныя прыклады злачынстваў і наступных пакаранняў.

Ала Шахоцька, намеснік старшыні райвыканкама, аналізуючы інфармацыю па гэтым пытанні, выказала меркаванне пра тое, што трэба ўкараняць новыя формы прафілактыкі, улічваючы інтарэсы і захапленні падлеткаў. Неабходна рана выяўляць дзяцей, схільных да жорсткасці, гвалту, суіцыдаў. Турэмнай рамантыцы трэба супрацьпаставіць рэальную карціну жыцця за калючым дротам.

- Больш трэба працаваць з бацькамі ў плане прававых ведаў, - падкрэсліла яна, - Дарэчным лічу правядзенне такой працы на прадпрыемствах падчас Дзён інфармавання, падчас якіх даводзіць бацькам інфармацыю аб правапарушэннях сярод непаўналетніх, каб папярэдзіць і зберагчы.

Падводзячы вынікі нарады, Аляксандр Леанідавіч прапанаваў: вынесці на пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх пытанне вольнага часу падлеткаў і моладзі ў нашым раёне, працягнуць практыку правядзення спецыяльных акцый («Падлетак», «Сябруем з законам» і іншыя), у канікулярны час праводзіць дадатковыя мерапрыемствы па прафілактыцы супрацьпраўных дзеянняў у падлеткавым асяроддзі, праводзіць маніторынгі жыллёва-бытавых умоў сем'яў, у якіх пражываюць непаўналетнія, у мэтах выяўлення фактаў сямейных праблем.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць