Падчас акцыі, якая называецца «Выбіраем студатрад!», будуць сфарміраваны базы дадзеных жадаючых працаўладкавацца ў вольны ад вучобы час і пройдзе дагаварная кампанія па арганізацыі працы атрадаў.
Штабы працуюць штотыдзень з сакавіка па чэрвень. Каб запісацца ў атрад, трэба звярнуцца ў першасную арганізацыю БРСМ свайго каледжа або ліцэя, і там даведацца ўсю інфармацыю.
Запланаваны адзіны дзень адчыненых дзвярэй. Перад дзецьмі выступяць байцы студатрадаў, якія раскажуць, дзе працавалі мінулым летам, падзеляцца ўражаннямі.
У самым працоўным семестры-2019 адбудуцца працоўныя акцыі "Праца -гэта крута!", спартыўныя спаборніцтвы і творчыя конкурсы для ўдзельнікаў атрадаў усіх рэгіёнаў Беларусі.
Павел КЛЫНДЮК, в.а. першага сакратара райкама БРСМ

