У гэтым годзе наша рэспубліка адзначае 25-годдзе з дня прыняцця Канстытуцыі. 15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў новы Асноўны закон краіны.
Гэта падзея з'явілася адной з найважнейшых у гісторыі беларускага народа, замацавала грамадскі і дзяржаўны лад, прававое становішча асобы, парадак фарміравання і кампетэнцыю органаў дзяржаўнай улады, прынцыпы яе ўзаемаадносін з грамадствам і грамадзянамі.
Канстытуцыя ўвасобіла ў сабе пераемнасць і вопыт шматвяковага гістарычнага шляху Беларусі, азнаменавала новы этап у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці нашай краіны. Яна грунтуецца на неад'емным суверэнным праве беларускага народа мець сваю дзяржаўнасць і быць паўнапраўным суб'ектам сусветнай супольнасці.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

