Так 15.01.2019 года каля 07.40 гадзін на вул. Барыкіна ў г. Чэрвень, кіроўца аўтамабіля Мэрсэдэс здзейсніў наезд на жанчыну, якая пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У выніку ДТЗ пешаход з траўмамі была шпіталізавана ў УАЗ «Чэрвеньскага ЦРБ».
08.02.2019 года каля 07.50 гадзін на вул. Зяневіча ў г. Чэрвень, кіроўца аўтамабіля Мэрсэдэс здзейсніў наезд на жанчыну, якая пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У выніку ДТЗ пешаход з траўмамі была шпіталізавана ў УАЗ «Чэрвеньскага ЦРБ».
Асноўнымі прычынамі ўчынення падобных здарэнняў з'яўляюцца як парушэнні ПДР пешаходамі, так і не выкананне патрабаванняў Правілаў кіроўцамі транспартных сродкаў у частцы праезду нерэгулюемых пешаходных пераходаў і прадастаўлення перавагі ў руху пешаходам.
У мэтах прафілактыкі ДТЗ звязаных з наездамі на пешаходаў у перыяд з 18 па 22 сакавіка 2019 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычную акцыю «Бяспечны пераход».
ДАІ настойліва рэкамендуе пешаходам быць уважлівымі і асцярожнымі пры пераходзе праезнай часткі. Ні ў якім разе не перабягаць дарогу перад блiзкаідучым транспартам і рухацца па краі праезнай часткі дарогі, у адсутнасць тратуара і пешаходнай дарожкі, насустрач руху транспартных сродкаў, а ў цёмны час сутак яшчэ і абазначыўшы сябе святлоадбівальнымі элементамі.
Што ж тычыцца абавязкаў кіроўцы - пры пад'ездзе да пешаходнага перахода кіроўца павінен знізіць хуткасць, аж да спынення транспартнага сродку, каб саступіць дарогу пешаходам. Калі перад пешаходным пераходам спыніўся, стаіць ці замарудзіў рух транспартны сродак, то вадзіцелі іншых транспартных сродкаў, якія рухаюцца па суседніх палосах руху ў спадарожным напрамку, павінны знізіць хуткасць руху і пры наяўнасці пешаходаў саступіць ім дарогу.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх, шануйце Правілы дарожнага руху і будзьце узаемавежлівыя на дарозе!
Старэйшы інспектар ДПС АДАІ Чэрвеньскага РАУС Красікаў А.Ю.

