Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 году вядзе актыўную працу па прыцягненню партнёраў на нацыянальным і міжнародным узроўнях у мэтах фарміравання і прасоўвання станоўчага іміджу Гульняў у Беларусі і за яе межамі, прыцягнення грамадскай увагі да ідэй Гульняў, павышэння ўзроўню кваліфікацыі валанцёраў маючага адбыцца мультыспартыўнага форуму.
Мэтай мемарандума аб узаемаразуменні з ЮНЭЙДС з'яўляецца развіццё і ўмацаванне супрацоўніцтва ў галіне папулярызацыі бяспечнага і здаровага ладу жыцця, ліквідацыі любых формаў дыскрымінацыі і прадухілення распаўсюджвання ВІЧ/СНІДу сродкамi адукацыйнай і гуманітарнай спадчыны II Еўрапейскіх гульняў. Супрацоўніцтвам прадугледжаны шырокі спектр мерапрыемстваў, якія будуць спрыяць дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця, пашырэнню партнёрства Беларусі з ААН, ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі, спынення эпідэміі СНІДу да 2030 года.

