Чэрвеньшчыну прадстаўлялі дзве дзевяцікласніцы: Ганна Бадылевiч з Смілавіцкай СШ №1 і Ганна Войцік з Чэрвенскай гімназіі. Дзяўчыны заслужылі ганаровае права атрымаць пашпарты на абласным мерапрыемстве тым, што яны выдатна вучацца, паспяхова ўдзельнічаюць у розных алімпіядах і конкурсах і актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці.
На ўрачыстасці прысутнічалі губернатар Мінскай вобласці Анатоль Ісачанка і памочнік Прэзідэнта - інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў. Уручалі пашпарты міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар і спявачка Жанет.
Хлопцаў суправаджалі педагогі, прадстаўнікі раённых арганізацый БРСМ і аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.
Павел КЛЫНДЮК, выконваючы абавязкі першага сакратара райкама БРСМ. Фота аўтара

