Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

18 Сакавік 2019

Чэрвеньская гімназістка Ксенія Місюра атрымала пашпарт у Савеце Рэспублікі

У Дзень Канстытуцыі рэпубліканскі этап усебеларускай акцыі «Мы - грамадзяне Беларусі!» прайшоў у Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу. На ўрачыстую цырымонію ўручэння пашпартоў юным грамадзянам Рэспублікі Беларусь была запрошаная і прадстаўніца Чэрвеньшчыны, гімназістка Ксенія Місюра.

У Савеце Рэспублікі сабраліся самыя таленавітыя, актыўныя і руплівыя прадстаўнікі падрастаючага пакалення. Гэта выдатнікі вучобы, пераможцы прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў, фестываляў, спартыўных спаборніцтваў.

Ксенія, напрыклад, не толькі выдатна вучыцца, але і паспяхова займаецца творчасцю, а таксама гуляе ў інтэлектуальныя гульні і не раз разам з камандай здабывала ўзнагароды на самых прэстыжных турнірах.

Дзяўчына атрымала пашпарт з рук Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча.

Павел КЛЫНДЮК, выконваючы абавязкі першага сакратара райкама БРСМ

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць