Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

18 Сакавік 2019

«Тата-зала»: трэніроўку юных чэрвеньскіх спартсменаў і іх бацькоў правёў старшыня Беларускай асацыяцыі таеквон-да

У суботу ў Чэрвеньскім фізкультурна-аздараўленчым комплексе адбылася незвычайная і вельмі класная трэніроўка секцыі таеквон-да.

Правесці яе прыехаў вельмі вядомы ў спартыўным свеце чалавек - старшыня Беларускай асацыяцыі таеквон-да, дырэктар спортклуба «Каскад», міжнародны інструктар, уладальнік 5-га дана Алег Праневіч.

Мерапрыемства прайшло ў рамках рэспубліканскага праекта «Тата-зала» - гэта сумесныя трэніроўкі бацькоў з дзецьмі для развіцця ўзаемаразумення, умацавання сямейных каштоўнасцяў і прапаганды здаровага ладу жыцця.

Разам з выхаванцамі трэнера Алены Рашэтнікавай ў залу прыйшлі бацькі, прычым не толькі таты, але і мамы! Аказалася, што тата або мама ў зале - гэта не сарамлівасць і не заціснутасць, не нуда і не дарэмная трата часу. Наадварот, гэта лёгка, весела і карысна, гэта аб'ядноўвае і дае магчымасць адчуць нешта новае і выдатнае ў еднасці са сваім дзіцём. Бацькі пад выразным, строгім і адначасова вясёлым кіраўніцтвам трэнера хутка асвоілі асновы таеквон-да, якім дзеці вучацца часам па некалькі месяцаў.

Сумесная трэніроўка дазваляе зразумець, як дадаткова займацца са сваім дзіцем дома, як дапамагчы яму стаць упэўненым у сабе і настроеным на вынік. Алег Праневіч не толькі выдатны трэнер, але і выдатны педагог: і дзеці, і бацькі слухалі тэарэтычную частку занятка, затаіўшы дыханне.

Плануецца праводзіць трэніроўкі «Тата-зала» і ў іншых спартыўных секцыях. Як паказаў прыклад таеквандыстаў, гэта сапраўды выдатная магчымасць для выхавання, умацавання сям'і, прапаганды ЗОЖ і проста актыўнага адпачынку.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць