Мінскае абласное ўпраўленне Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь нагадвае, што згодна з пунктам 16 Правілаў індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку застрахаваных асоб у сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 08.07.1997 № 837 ( у рэд. пастаноў Саўміна ад 30.03.2010 № 475, ад 06.02.2012 № 123, ад 26.02.2014 № 165 ), 31.03.2019 мінае тэрмін падачы формы ПУ-3 «Індывідуальныя звесткі» тып формы «Зыходная» за 2018 год і тлумачальнай запіскі да яе (п. 5 Інструкцыі аб парадку перадачы-прыёму формаў дакументаў персаніфікаванага ўліку, зацверджанай пастановай праўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 19.06.2014 № 7).
Звяртаем увагу на тое, што непрадстаўленне службовай або iншай упаўнаважанай асобай ва ўстаноўленыя тэрміны дакументаў, справаздач, звестак або іншых матэрыялаў у выпадках, калі абавязак іх прадстаўлення прадугледжаны заканадаўчымі актамі, або прадстаўленне такіх дакументаў, справаздач, звестак або іншых матэрыялаў, якія ўтрымліваюць загадзя недакладныя звесткі, цягнуць папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь (арт. 23.16 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях).
Тэрмін здачы Формы ПУ-3 і Тлумачальнай запіскі 31.03.2019!