Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

19 Сакавік 2019

У Чэрвені пачнуць будаваць дзіцячы садок

Як распавёў “Раённаму весніку” дырэктар Упраўлення капітальнага будаўніцтва Чэрвенскага раёна Уладзімір Ніціеўскі, новы аб’ект размесціцца непадалёк ад фізкультурна-аздараўленчага комплексу, насупраць шматкватэрнай жылой забудовы ў мікрараёне вуліцы Барыкіна.

Будаўніцтва садка на 230 месцаў, якое абыдзецца ў 6,5 мільёнаў рублёў, фінансуецца са сродкаў Інвестыцыйнай праграмы Мінскай вобласці. Бліжэйшым часам праз адкрыты конкурс у электронным выглядзе будзе абраны генеральны падрадчык. Закладка фундаменту запланавана на сёлетні май. Тэрмін будаўніцтва, згодна з праектам — адзінаццаць з паловай месяцаў.

Трохпавярховы будынак агульнай плошчай амаль 5 тысяч квадратных метраў разлічаны на дзве ясельныя і дзесяць дашкольных груп. У кожнай групе прадугледжаны прыёмныя-распранальні, групавыя пакоі з зонай адпачынку, рэсурсныя цэнтры, буфетныя пакоі і прыбіральні. У асобным блоку размесцяцца басейн, харчблок, медыцынскія і іншыя памяшканні, а ў двары — гульнявыя пляцоўкі з мяккім пакрыццём.

Ігар АДАМОВІЧ

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць