Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
22 Сакавік 2019

Дзень інфармавання ў Чэрвеньскім аўтапарку №20: аб 25-годдзi Канстытуцыі, будаўніцтве жылля, добраўпарадкаванні горада, прафілактыцы ДТЗ і супрацьдзеянні наркотыкам

Дзень інфармавання ў працоўным калектыве аўтапарка правялі кіраўнік спраў райвыканкама Андрэй Яцко, начальнік упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі Мікалай Караткевіч і старшы інспектар упраўлення ДАІ РАУС Таццяна Шарко.

З гісторыяй Канстытуцыі РБ, гісторыяй яе прыняцця, значэннем і асноўнымі правамі, замацаванымі ў галоўным дакуменце краіны, азнаёмiла Таццяна Шэрк.

Андрэй Яцко пералічыў асноўныя аб'екты будаўніцтва, запланаваныя у 2019 годзе ў Чэрвені і Смілавічах, прывёў параўнальныя лічбы колькасці ўведзенага ў эксплуатацыю жылля ў мінулыя гады, з чаго вынікае выснова: усё больш сем'яў паляпшаюць свае жыллёвыя ўмовы. «Шмат праблем вырашыцца з увядзеннем у строй новай кацельні, якую пачалі будаваць у мінулым годзе, - запэўніў Андрэй Анатольевіч. - У Чэрвені з'явіцца, нарэшце, гарачае водазабеспячэнне летам, стане магчыма падключаць да яго новыя дамы на Мінскай вуліцы, забудова якой таксама ў планах».

Мікалай Караткевіч у сваім выступе засяродзіў увагу прысутных на двух праблемах: ужыванне і распаўсюджванне наркотыкаў, траўматызм і гібель людзей на дарогах. «У вобласці ў мінулым годзе загінулі ў ДТЗ сямёра дзяцей, - канстатаваў Мікалай Міхайлавіч. - У шасці выпадках за рулём былі жанчыны. Таму звяртаюся асобна да мам-кіроўцам: калі ласка, будзьце вельмі ўважлівыя!»

З залы задавалі шмат вострых пытанняў.

Жыхар прыватнага сектара ў раёне вуліцы Шаўчэнка паскардзіўся, што кожны год яго сядзібу затапляе талымі водамі, бягучымі з усяго горада да ракі:

- Ці можна зрабіць які-небудзь сцёк, пракласці трубы, адводы? Мы з суседзямі стаміліся змагацца з патопамі!..

Гарачае абмеркаванне выклікала тэма канкурэнцыі прыватных маршрутак з аўтапаркам. Андрэй Яцко папрасіў работнікаў аўтапарка больш увагі надаваць рабочай дысцыпліне і выкананню сваіх абавязкаў: «Гэта першы фактар, які ўплывае на тое, што ў будучыні ўсё зменіцца да лепшага. Вы можаце спакойна канкураваць з «прыватнікамі». Усе свае прапановы па паляпшэнню работы аўтапарка ўносіце кіраўніцтву, яно само зацікаўленае ў прыцягненні пасажыраў».

Мікалай Караткевіч, як прадстаўнік абласной улады, запэўніў задаваўшых пытанні, што ён зразумеў акрэсленыя праблемы, і перадасць кіраўніцтву вобласці ўсе прапановы, заўвагі і прапановы ўдзельнікаў Дня інфармавання.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць