Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

22 Сакавік 2019

Пытанні грамадскай бяспекі і гібелі людзей ад знешніх прычын абмеркавалі на пасяджэнні Чэрвеньскага райвыканкама

Сёння на пасяджэнні Чэрвеньскага райвыканкама пад старшынствам Віталя Казлова на парадак дня вынеслі дзве тэмы - рэалізацыя патрабаванняў Дырэктывы №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» і стан работы па папярэджанні гібелі людзей ад знешніх прычын.

У абмеркаванні ўдзельнічалі намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Андрэй Уцюрын, міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзімір Вашчанка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Пётр Атрошчанка, пракурор Мiнскай вобласці Алег Лаўрухін, начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Лапановiч, намеснік начальніка УУС Мінаблвыканкама Віталь Казлоў.

- У мэтах выканання патрабаванняў Дырэктывы №1 у раёне праводзіцца работа па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны. У выніку знізіўся ўзровень злачыннасці, нармалізуецца сітуацыя з аварыямі на дарогах, адзначаецца зніжэнне агульнай колькасці гібелі людзей ад знешніх прычын у параўнанні з 2017 годам, - адзначыў у пачатку пасяджэння старшыня райвыканкама Віталь Казлоў. - Разам з тым, адзначаецца рост вытворчага траўматызму, у тым ліку з цяжкімі наступствамі, гібель людзей у выніку суіцыдаў, пажараў, атручвання алкаголем. Усе негатыўныя факты суправаджаюцца знаходжаннем людзей у стане алкагольнага ап'янення.

Удзельнікі пасяджэння разгледзелі праблемныя для рэгіёну пытанні, а таксама меры, якія б забяспечылі бяспеку жыцця і працы людзей.

[Будзе дапоўнена]

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць