Павел ўжо прайшоў усе папярэднія арганізацыйныя мерапрыемствы: адбор, зацвярджэнне, афармленне дакументацыі і зняцце мерак для формы факеланосцаў. Пакуль невядома толькі адно: геаграфічнае становішча адрэзка дыстанцыі, дзе ён будзе бегчы. Сачыце за нашым сайтам - і мы хутка вам гэта раскажам.
Старт эстафеты намечаны на 3 траўня ў Рыме. Па Беларусі «Полымя свету» будзе падарожнічаць 50 дзён, шлях па рэспубліцы пачне ў Брэсце 12 мая. Факел пранясуць больш чым па 60 населеных пунктах ва ўсіх рэгіёнах краіны. У кожнай вобласці запланаваны шасцідзённы маршрут. Фінішуе эстафета вынясеннем полымя на цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў 21 чэрвеня ў Мінску на стадыёне «Дынама».
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

