Вось ужо пяты раз наша ўстанова адукацыі прыняла ўдзел у гэтым грандыёзным і маштабным мерапрыемстве. У гэтым годзе нашу школу прадстаўлялі на Гагарынскіх чытаннях навучэнцы 7 класа Ілля Крыварот і Станіслаў Лапатко разам са сваім кіраўніком Людмілай Уладзіміраўнай Кацько.
У Гагарыне хлопцы сустрэлі нашага земляка касманаўта Алега Навіцкага. Ён імкнецца не прапускаць гэтыя падзеі і кожны год бывае на чытаннях.
На чытаннi ў Гагарын прыехалі больш за 250 удзельнікаў з Масквы, Смаленска, Казані, Уладзіміра, Варонежа, Саратава, Новасібірска, Рэспублікі Казахстан (г. Байканур), а таксама дэлегацыі беларускіх гарадоў Слуцка, Смалявічаў і Чэрвеня. Яны прынялі ўдзел у адукацыйных сустрэчах, навуковых лекцыях, пабывалі на экскурсіях і інтэрактыўных выставах. Удзельнікі чытанняў правялі сур'ёзную працу, прадставіўшы цікавыя даклады, звязаныя з вывучэннем біяграфіі Ю. А. Гагарына, праблемамі сучаснай касмічнай навукі. У цэлым на чытаннях выступілі: адзін акадэмік Расійскай Акадэміі Навук, дзесяць дактароў навук, 15 кандыдатаў навук, пяць прафесараў і... сённяшнія школьнікі. Па традыцыі, вельмі актыўна працавала самая шматлікая секцыя чытанняў - «Касманаўтыка і моладзь», якую ўзначальвае лётчыкам-касманаўтам СССР, Героем Савецкага Саюза У, М.Афанасьеў. На заключным пленарным пасяджэнні былі падведзены вынікі і адзначаны лепшыя даклады, а іх аўтары ўзнагароджаны медалямі, дыпломамі і граматамі Аргкамітэту. Наша дэлегацыя таксама ўвайшла ў лік узнагароджаных. Дыпломамі адзначаны работы: Ільі Крыварота за працу «Гісторыя асваення космасу ў значках» (кіраўнік Л.В. Кацько, настаўніца беларускай мовы і літаратуры), а таксама сумесная праца Іллі Крыварота і Станіслава Лапатко «Тэма вечнай прасторы і ўзаемаадносін чалавека і космасу ў творчасці беларускага скульптара Івана Якімовіча Місько» (кіраўнік Л.В.Кацько). Медалём «Пераадоленне» па рашэнні Асацыяцыі музеяў касманаўтыкі Расіі (АМКОС) узнагароджана Людміла Уладзіміраўна Кацько.
Праца «Гісторыя асваення космасу ў значках» зацікавіла Музеі горада Гагарына (яна выканана на аснове калекцыі дзядулі Ільі, Станіслава Адамовіча Альшэўскага, і захапленні самога вучня). Аўтары працы атрымалі прапанову зрабіць пашыраную выставу ў горадзе Гагарыне ў жніўні-верасні 2019 года з прадаўжэннем яе да чарговых чытанняў.
Віншуем, хлопцы, з перамогай!
Вікторыя Белабародава, навучэнка 9 класа сш №3. Фота з архіву Л.В.Кацько

