Значнасць работы службаў ЖКГ цяжка пераацаніць. Гэта цяпло, святло і вада ў дамах, стварэнне камфортных умоў у школах, дзіцячых садках і бальніцах, добраўпарадкаванне вуліц і капітальна-рамонтныя работы - круглы год усе гэтыя клопаты кладуцца на плечы камунальнікаў.
Бытавая сфера абслугоўвання таксама важная ў паўсядзённым жыцці людзей. Таму сёння як ніколі патрэбныя гнуткасць, дынамізм, пастаяннае абнаўленне метадаў працы, аптымізацыя адміністрацыйна-гаспадарчай структуры.
Прафесіяналізм, адказнае стаўленне да справы работнікаў ЖКГ і бытавога абслугоўвання насельніцтва - аснова добрага настрою людзей, гарантыя грамадскага спакою.
Жадаем вам дабрабыту, моцнага здароўя і асабістага шчасця, поспехаў ва ўсіх пачынаннях.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

