Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
25 Сакавік 2019

Клінок мог стаць Хатынню: узгаранне сухой травы на плошчы каля 3 гектараў адбылося ўчора ў цэнтры вёскі

Пра гэта паведаміла “Раённаму весніку” інспектар групы прапаганды і навучання Чэрвенскага РАНС Юлія Максіменя. Сігнал аб узгаранні паступіў ратавальнікам а палове дванаццатай гадзіны раніцы. На яго ліквідацыі працавалі два пажарныя разлікі.

– Полымя ахапіла зямельныя ўчасткі паміж вуліцамі Цэнтральная і Азёрная. З-за парывістага ветру існавала досыць рэальная небяспека яго распаўсюджвання на прылеглыя гаспадарчыя пабудовы і жылыя дамы, – распавёў інспектар інспекцыі пажарнага нагляду і прафілактыкі РАНС Арцём Лук’янаў, які выязджаў на месца здарэння. – Балазе, выклік быў своечасовым, а дзеянні ратавальнікаў рашучымі. Ды і мясцовыя жыхары актыўна дапамагалі тушыць траву…

Паводле слоў Арцёма Лук’янава, найбольш верагодная прычына ўзгарання – неасцярожнае абыходжанне з агнём. Праўда, устанавіць вінаватых не ўдалося.

Сённяшняе здарэнне ў Клінку – не адзінае падобнае за гэтыя выхадныя. Учора ратавальнікі выязджалі на тушэнне сухой травы ў той жа Клінок і Петравінку. У абодвух выпадках выяўлены вінаватыя ў неасцярожным абыходжанні з агнём. На іх складзены адміністрацыйныя пратаколы. Таксама ўчора гарэла сухая трава ў Карпілаўцы і Смілавічах, сёння – у Красным Беразе.

– “Гуляюць з агнём” пераважна дачнікі, – кажа Арцём Лук’янаў. – Апантаныя жаданнем прывесці ў парадак свае сядзібы, яны забываюцца пра элементарныя правілы бяспекі пры спальванні смецця: не прытрымліваюцца належнай адлегласці ад вогнішча да пабудоў, не трымаюць пад рукой самыя простыя сродкі пажаратушэння – вядро з вадой і рыдлёўку.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота прадастаўлена раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць