Кубак аб'ядноўваў тры праграмы: выставачную, конкурсную і адукацыйную. Цэлы тыдзень працы юных дараванняў экспанаваліся ў выставачнай зале, Галерэі Універсітэта Культуры. Работы ацэньвала міжнароднае журы. Па выніках асамблеі сямёра чэрвеньскiх рабят атрымалі дыпломы.
Сабіна Аліева, Паліна Доўста, Ганна Шымановіч, Насця Чыстая і самая маленькая ўдзельніца, Віка Зелянкевіч, занялі першыя месцы ў сваіх намінацыях і атрымалі дыпломы і медалі вышэйшай пробы! Крысціна Еўдакіменка атрымала сярэбраную медаль Асамблеі, Арцём Шут адзначаны дыпломам за ўдзел.
Крысціна, Аня, Віка, Паліна і Арцём - выхаванцы выкладчыка Таццяны Пенкрат, Насця і Сабіна вучацца ў выкладчыка Кацярыны Качавой. Усе яны з непадробным задавальненнем ходзяць на заняткі і ствараюць там такія цудоўныя работы, што дзіўна, як яшчэ за імі не стаяць чэргі з пакупнікоў! Мабыць, яшчэ парачка асамблей - і пачнецца!..
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Таццяны Пенкрат

