Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

27 Сакавік 2019

Сустрэчу прысвяцілі 100-годдзю «Раеннага весніка»

Кожны год падчас вясновых канікул работнікі аддзела па працы з дзецьмі Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ў рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі праводзяць шэраг цікавых мерапрыемстваў. Адно з іх было прысвечана 100-годдзю раённай газеты.

На сустрэчу з хлопцамі - вучнямі 3-х і 4-х класаў гімназіі №1 iм. В.А. Караля, СШ №2, СШ №4 і наведвальнікамі бібліятэкі прыйшла карэспандэнт газеты «Раённы веснік» Таццяна Марцьянава. Яна распавяла дзецям пра працу рэдакцыі і аб журналісцкай прафесіі, прадэманстравала відэафільм пра калектыў рэдакцыі, з якога прысутныя даведаліся, хто чым займаецца, паведаміла, як збіраецца інфармацыя і робіцца газета. Хлопцы з цікавасцю слухалі і задавалі пытанні. Іх цікавіла і тое, якой была назва газеты, калі выйшаў яе першы нумар, і тое, як можна стаць журналістам, хто такі карэктар і многае іншае.

Наталля Калтовіча, бібліятэкар аддзела па працы з дзецьмі Чэрвенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць