Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

27 Сакавік 2019

Жыхары Чэрвеня ўжо выявілі першых кляшчоў

Іх знайшлі на сваіх хатніх гадаванцах. Ранняе з'яўленне кляшчоў становіцца звыклай з'явай. Звычайна яны прачынаюцца і актывізуюцца пры тэмпературы ад плюс пяці градусаў Цэльсія і вышэй. Яны з'яўляюцца з ламачча, леташняй лістоты, травы і часцей за ўсё знаходзяць першых ахвяр на сцяжынках.

Паводле звестак эпідэміёлагаў, у Мінску таксама выяўлена ранняе з'яўленне кляшчоў, у Чэрвеньскім раёне зваротаў у раённую бальніцу з нагоды укусаў кляшчамі пакуль не было.

Аднак, варта ведаць, што ўкусы кляшчом багатыя заражэннем такім небяспечным захворваннем, як клешчавы энцэфаліт.

Кляшчы, знаходзячыся ня галінках або траве пры набліжэнні жывёлы ці чалавека могуць прычапіцца да яго, а потым дабрацца да адкрытых участкаў скуры, часцей за ўсё - шыі, валасістай часткі галавы, спіны, падпахавых і пахвінных абласцей. Сліна кляшча ўтрымлівае абязбольвальнае рэчыва, таму ўкус яго непрыкметны. Са сліной заражаныя кляшчы перадаюць у кроў чалавека або жывёлы не толькі вірус клешчавога энцэфаліту, але і ў некаторых выпадках узбуджальнікаў захворвання, клінічна падобнага з клешчавы энцэфаліт - клешчавога барэліёзу.

Для індывідуальнай прафілактыкі нападу і прысмоктвання кляшчоў пры наведванні лясных, паркавых і іншых зон іх натуральнага пасялення досыць выконваць меры засцярогі, у першую чаргу - насіць вопратку, якая прадухіляе пранікненне кляшчоў да скуры.

Зоя САВАЙТАН, памочнік урача-эпідэміёлага ДУ «Чэрвеньскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць