Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

27 Сакавік 2019

Шаленства: у Чэрвеньскім раёне зарэгістравана 3 выпадкі

Са студзеня па 20 сакавіка за аказаннем антырабічнай дапамогі ў чэрвеньскую раённую бальніцу звярнуліся 17 чалавек, якія пацярпелі ад розных відаў жывёл з укусамі рознай ступені цяжкасці, з іх 8 чалавек - дзеці да 18 гадоў.

Гэта 47,1% ад усіх, хто звярнуўся (у 2018 годзе за такі ж перыяд звярнулася 12 чалавек, дзяцей - 6 або 50%). Ад невядомых сабак і катоў пацярпела 7 чалавек, з іх - трое дзяцей (у 2018 годзе - 1 чалавек і гэта - дзіця). Больш за ўсё пацярпелых у г. Чэрвені - 8 выпадкаў або 47,1% і ў г.п. Смілавічы - 4 выпадкі або 23,5%.

У гэты ж перыяд у раёне ўжо зарэгістравана 3 лабараторна пацверджаныя выпадкі шаленства: у в. Баранаўка - у лісы (кантактных - 5 чалавек), у в. Чарнаградзь і в. Лежнi - таксама ў ліс, але кантакту людзей з шалёнымі жывёламі не было). Варта адзначыць, што за ўвесь 2018 год было зарэгістравана 4 лабараторна пацверджаных выпадкаў шаленства сярод жывёл (таксама ўсё ў ліс: у в. Вінаградаўка кантактных - 2 чалавекі, у в. Усохi кантактных - 1 чалавек, у в. Старына і ў г. Чэрвені кантакту людзей з шалёнымі жывёламі не было).

Усім пацярпелым прызначаныя лячэбна-прафілактычныя прышчэпкі супраць шаленства. Выдаткі на антырабічную вакцыну склалі 5 тысяч 764 рублi 08 капеек, не лічачы выдаткаў на бясплатныя для пацыентаў аднаразовыя шпрыцы, антысептыкі і нанесеную маральную шкоду пацярпелым.

Шаленства - смяротнае захворванне, якое можна папярэдзіць. У арсенале ў медыцынскіх работнікаў маюцца досыць эфектыўныя лекавыя сродкі (антырабічнай вакцына і імунаглабулін), аднак яны гарантуюць абарону ад захворвання толькі пры своечасовым звароце пацярпелых па медыцынскую дапамогу.

Калі кантакту з жывёлай, нават вонкава здаровай, ўсё ж пазбегнуць не атрымалася, неабходна ў максімальна кароткія тэрміны самастойна правесці першасную апрацоўку раны - старанна прамыць раневую паверхню на працягу не менш за 15 хвілін струменем вады з мылам, апрацаваць краі раны 5-працэнтнай настойкай ёду і неадкладна звярнуцца ў медыцынскую ўстанову. Толькі лекар можа ацаніць рызыку магчымага заражэння вірусам шаленства і прызначыць, пры неабходнасці, прышчэпачны курс.

Варта памятаць: чым раней пачата імунізацыя супраць шаленства, тым верагодней спрыяльны зыход у сітуацыі, якая склалася.

Ні ў якім разе не варта адмаўляцца ад прызначанага лячэння і самастойна перарываць яго, гэта можа прывесці да трагічных наступстваў.

Паважаныя жыхары Чэрвеньскага раёна! Выконвайце правілы ўтрымання сваіх хатніх жывёл, бо пры іх парушэнні пакутуюць навакольныя людзі і самі сябры нашы меншыя.

Зоя САВАЙТАН,

памочнік урача-эпідэміёлага ДУ «Чэрвеньскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць