Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

28 Сакавік 2019

Ствараецца дзяржаўная ўстанова «Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд»

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2019 г. № 92 «Аб стварэнні ўстановы» ў мэтах удасканалення сістэмы органаў дзяржаўнага энергетычнага нагляду, павышэння эфектыўнасці іх дзейнасці і стварэння сістэмы органаў дзяржаўнага газавага нагляду з 1 красавіка 2019 года ствараецца дзяржаўная ўстанова «Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд».

Стварэнне ўстановы абумоўлена неабходнасцю захавання нагляду за ўстойлівай работай аб'яднанай энергетычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь, забеспячэння бяспекі жыцця і здароўя людзей, ўстойлівага функцыянавання энергетычнага і газавыкарыстальнага абсталявання, сетак энерга- і газазабеспячэння . Пры гэтым у сістэме Міністэрства будуць падзелены функцыі вытворчай і нагляднай дзейнасці ў сферы электраэнергетыкі і газазабеспячэння.

Гэта абумоўлена неабходнасцю:

- падзелу функцый кіравання вытворча-гаспадарчай і нагляднай дзейнасці энергазабеспячальных арганізацый;

- забеспячэнне незалежнасці органаў дзяржэнерганагляду ад суб'ектаў гаспадарання (энергазабеспячальных арганізацый).

Чэрвеньскага РI Энерганагляд

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць