Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
28 Сакавік 2019

Праведзена акцыя па прафілактыцы хвароб сістэмы кровазвароту

Адной з самых актуальных праблем навуковай медыцыны і практычнай аховы здароўя пачатку XXI стагоддзя з'яўляюцца хваробы сістэмы кровазвароту (ХСК). Гэтыя хваробы займаюць вядучае месца сярод усіх прычын смерці ў большасці эканамічна развітых краінах свету. У нашай краіне хваробы сістэмы кровазвароту займаюць першае месца сярод прычын інваліднасці.

Рост захворвання і смяротнасці ад ХСК у рэспубліцы абумоўлены аб'ектыўнымі і суб'ектыўнымі фактарамі: састарэннем насельніцтва, фінансава-эканамічнай сітуацыяй, негатыўна адбіваемай на ўсіх баках жыцця насельніцтва, ростам псіха-эмацыянальных нагрузак, урбанізацыяй насельніцтва, змяненнем характару харчавання, умоў жыцця, працы, наяўнасцю ў значнай часткі жыхароў шматлікіх фактараў рызыкі развіцця ХСК, у першую чаргу шырокай распаўсюджанасцю курэння, ужывання алкагольных напояў, маларухомым вобразам жыцця, залішняй масай цела, адсутнасцю ў жыхароў рэспублікі матывацыі да клопату пра ўласнае здароўе, захаванню здаровага ладу жыцця.

З мэтай эфектыўнай прафілактыкі, зніжэння захворвання, смяротнасці, інваліднасці насельніцтва Чэрвеньскага раёна ад ХСК спецыялістамі ГУ «Чэрвеньскі РЦГiЭ» была праведзена інфармацыйна-адукацыйная акцыя для супрацоўнікаў ДУ «Чэрвеньскі дом-інтэрнат для дзяцей інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця» пад дэвізам: «Кантралюем ціск - падаўжаем жыццё». У ходзе акцыі ўдзельнікам вымяралася артэрыяльны ціск, вага, рост. Праводзілася анкетаванне па пытаннях прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту, а таксама быў прадэманстраваны фільм «Фактары рызыкі».

ГУ «Чэрвеньскі РЦГiЭ», 2019г

урач-гігіеніст Ганчарова М.С.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць