Чэрвеньскі аддзел аховы і аказвае ахоўныя паслугі трох відаў: пультавой - аб'ект знаходзіцца пад сігналізацыяй, стан якой кантралюецца дыстанцыйна; вартаўнічая - аб'ект ахоўваецца вартаўнічай аховай; міліцэйская - аб'ект знаходзіцца пад аховай супрацоўнікаў міліцыі.
Асноўная задача, якую забяспечваюць супрацоўнікі і грамадзянскі персанал аддзела - ажыццяўленне аховы грамадскага парадку ў зоне пастоў міліцыі і на маршрутах патрулявання групы затрымання, забеспячэнне прапускнога рэжыму на ахоўных аб'ектах, а таксама ахова жылых дамоў (памяшканняў) фізічных асоб. Сёння супрацоўнікамі аддзела ахоўваюцца больш 374 аб'ектаў розных формаў уласнасці.
Што прыцягвае маладых людзей на службу ў органы ўнутраных спраў?
Несумненна, асноўным і вырашальным фактарам, які ўплывае на выбар, з'яўляецца стабільная, высокааплатная праца - грашовае забеспячэнне, якое выплачваецца нашым супрацоўнікам, складае 800 і больш рублёў. Гарантыі, якія прадстаўляюцца дзяржавай супрацоўнікам органаў унутраных спраў - права на пенсійнае забеспячэнне па выслузе гадоў пры дасягненні ўзросту 48 гадоў i наяўнасцi стажу службы ў органах унутраных спраў 20 гадоў, медыцынскае абслугоўванне ў паліклініцы МУС для супрацоўнікаў і членаў іх сем'яў, прадастаўленне штогадовага адпачынку ад 30 да 45 сутак (у залежнасці ад стажу службы ў АУС, з улікам службы ва Узброеных Сілах), магчымасць ільготнага крэдытавання пры будаўніцтве жылля і грашовая кампенсацыя найму жылля.
Для многіх важным фактарам з'яўляецца магчымасць атрымання вышэйшай адукацыі і далейшага кар'ернага росту. Навучанне ва ўстановах адукацыі «Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь», «Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь» з захаваннем грашовага забеспячэння на час сесій.
Для асоб, якія актыўна займаюцца спортам, маецца магчымасць далейшага падтрымання фізічнай формы. Для жадаючых выпрабаваць свае магчымасці рэгулярна праходзяць спаборніцтвы сярод супрацоўнікаў Дэпартамента аховы па розных відах спорту. Прызавыя месцы таксама заахвочваюцца грашовымі прэміямі. Лепшыя спартсмены выступаюць за каманду Дэпартамента аховы на чэмпіянатах МУС і БФСТ «Дынама».
Калі Вы стаіце перад выбарам годнай прафесіі - запрашаем на службу ў Чэрвенскі аддзел Дэпартамента аховы. Мы дамо цікавую і стабільную працу, забяспечым высокі ўзровень заработнай платы, гарантуем сацыяльныя льготы, магчымасць навучання і кар'ернага росту, створым мэтанакіраваным і актыўным людзям умовы для самарэалізацыі.
Начальнік Чэрвеньскага аддзела Дэпартамента аховы
МУС Рэспублікі Беларусь
падпалкоўнік міліцыі
С.В. Ермаловiч
|
Чэрвеньскага аддзела дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь запрашае на службу ў органы ўнутраных спраў на пасады: міліцыянера, міліцыянера-кіроўцу і міліцыянера-кінолага. |
Патрабаванні, што прад'яўляюцца да кандыдата:
1. Служба ў шэрагах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь або наяўнасць вышэйшай адукацыі.
2. Узрост:
- да 28 гадоў пры прызначэнні на пасады радавога і малодшага начальніцкага складу:
3. Станоўчыя характарыстыкі па месцы вучобы, працы, службы, жыхарства.
4. Добры стан здароўя і ўзровень фізічнай падрыхтоўкі.
5. Адсутнасць судзімасцяў (у тым ліку прыцягнення па вызначаным артыкулах да адміністрацыйнай адказнасці).
6. Высокія маральныя і працоўныя якасці.
7. На пасаду міліцыянера-кіроўцы неабходна дадаткова наяўнасць вадзіцельскага пасведчання катэгорыі «В» і вадзіцельскі стаж.
Перавагі службы ў Чэрвеньскім аддзеле Дэпартамента аховы:
- стабільны высокі заробак (грашовае забеспячэнне - ад 800 рублёў і вышэй), гарантаванае месца працы;
- маецца магчымасць кар'ернага росту і павышэння прафесійнага майстэрства;
- пры працягласці службы ў органах унутраных спраў 20 гадоў - наступ права на пенсію па выслузе гадоў;
- лімітавы ўзрост знаходжання на службе - 48 гадоў, пасля якога наступае права атрымання пенсіі;
- забеспячэнне форменным абмундзіраваннем бясплатна;
- аказанне грашовай кампенсацыі за пражыванне ў інтэрнатах і ў кватэрах, якія здымаюцца па дамове найму;
- прадастаўленне штогадовага адпачынку ад 30 сутак і больш.
Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі Вам неабходна звярнуцца ў групу кадраў Чэрвеньскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь па адрасе: г. Чэрвень, ул.Н. Зяневiча, 15а. Кантактны тэлефон (8 01714) 29231, (8-029) 5352248 (мтс), (8-029) 9937055 (velcom).

