На кліч адгукнуліся вартаўнікi падраздзялення вартавой аховы Сяргей Мішын, Дзмітрый Граблюк і міліцыянер-вадзіцель групы затрымання прапаршчык міліцыі Ігар Цюхай. Прадастаўленыя на суд гледачоў шпакоўні здзівілі крэатыўнасцю і незвычайнасцю выканання. Майстры падышлі да задання творча, уклаўшы ў свае творы душу. Лепшай аднагалосна была названая праца Ігара Цюхая.
Размясцілі шпакоўні на пляцоўцы побач з хаткамі Бабы Ягі і гномаў - працамі майстра Дзмітрыя Граблюка. Атрымаўся цэлы гарманічны ансамбль аб'ектаў драўлянай творчасці, створаны рукамі нашых умельцаў.
Новыя домікі ўжо засялілі шпакі і радуюць нас сваім ранішнім спевам!
Ірына Краснагір

