Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
29 Сакавік 2019

Моладзі пра шкоду алкаголю - кампетэнтна

Сакавіцкую сустрэчу ўдзельнікі і госці аматарскага аб'яднання «Маладзёжнае скрыжаванне», якое працуе ў Чэрвенскай цэнтральнай раённай бібліятэцы, прысвяцілі абмеркаванню праблемы, якая губіць людзей, знішчае ў чалавеку чалавека. Імя ёй - алкаголь.

У ходзе абмеркавання хлопцы даведаліся гістарычныя факты з'яўлення і наступнага распаўсюджвання алкаголю сярод чалавецтва. Лекар псіхіятр-нарколаг Пётр Фёдаравіч Віньнікаў распавёў хлопцам пра факты, якія выклікаюць прыхільнасць да алкагалізму. Кожны з іх быў падмацаваны рэальным прыкладам.

Шмат каму было цікава даведацца, як можна вызначыць, ці з'яўляецца чалавек залежным ад алкаголю. Гэтае пытанне не засталося па-за ўвагай. Доктар агучыў стадыі алкагалізму і магчымыя спосабы барацьбы з імі. Гэтак жа былі разгледжаны віды і прычыны залежнасцяў чалавека.

Бібліятэкары правялі агляд літаратуры па тэме, а завяршыў сустрэчу прагляд відэаматэрыялу.

Жанна КРУК, бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Чэрвенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць