Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

29 Сакавік 2019

Пра наркотыкі і не толькі: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ сустрэўся з навучэнцамі і выкладчыкамі Смілавіцкага аграрнага каледжа

29 сакавіка адбылася сустрэча-гутарка дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ, члена Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Пятра Аляксеевіча Атрошчанкі з навучэнцамі і выкладчыкамі Смілавіцкага аграрнага каледжа.

Тэма гутаркі – «Супрацьдзеянне абароту наркотыкаў. Новае ў заканадаўстве». Размова з моладдзю атрымалася шчырай і пазнавальнай. Пётр Аляксеевіч гаварыў аб згубнасці сінтэтычных наркотыкаў. Ён прывёў статыстычныя дадзеныя аб узроўні злачыннасці сярод наркаманаў, распавёў аб буйных затрыманнях партый псіхатропаў, аб падпольных лабараторыях. Дэпутат падзяліўся інфармацыяй аб прапанове грамадскага аб'яднання «Маці 328» (маці асуджаных за збыт і захоўванне наркотыкаў) змякчыць тэрміны пакарання па гэтым артыкуле. Меркаванне ў грамадстве неадназначнае. Пётр Аляксеевіч пацікавіўся меркаваннем студэнтаў. Таксама ён распавёў, што сябры пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў выступілі з ініцыятывай аб уключэнні ў пералік артыкулаў КК, якія трапляюць пад амністыю да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, артыкул 328. Раней да асуджаных па гэтым артыкуле такая працэдура не ўжывалася.

Галіна Гамеза, фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць