Мытныя органы надзелены правам вядзення адміністрацыйнага працэсу па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжаных артыкулам 23.32 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне рэжыму ў пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу). Нават калі грошы ці цукеркі ў пашпарце або iншым дакуменце былі пакінутыя выпадкова, заплаціць штраф усё роўна прыйдзецца - 50 базавых велічынь. За паўторнае парушэнне сума штрафу павялічыцца ўдвая.
Акрамя гэтага, дзеянні асоб, якія пакінулі грошы і іншыя рэчы ў дакументах, могуць кваліфікавацца як дача хабару па арт. 431 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. Санкцыя ч.1 гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу альбо пазбаўленне волі тэрмінам да трох гадоў. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна цi асобай, якая раней была асуджана за хабарніцтва, могуць каштаваць хабарадавальнікам пазбаўленнем волі тэрмінам да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
Будзьце ўважлівыя, не пакідайце грошы ці іншыя рэчы ў дакументах, перад тым як аддаць іх супрацоўніку мытні.
Мінская рэгіянальная мытня, інспектар аддзела ідэалагічнай работы Таццяна Ліннік

