Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

01 Красавік 2019

2 красавіка - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты дзвюх краін Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка і Барыс Мікалаевіч Ельцын падпісалі Дагавор аб утварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі, а ў 1997 годзе быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі, які даў новы імпульс працэсу інтэграцыі дзвюх дзяржаў.

У далейшым кіраўнікі дзвюх дзяржаў падпісалі яшчэ шэраг дакументаў, сярод якіх розныя дэкларацыі, дагаворы і пагадненні.

8 снежня 1999 года ўступіў у сілу Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, у сувязі з чым спыніў сваё дзеянне прававы акт 1997 года. Па дакуменце 1999 году былі сфармаваныя органы Саюзнай дзяржавы.

Працэс яднання працягваецца і ў цяперашні час. Паміж краінамі фармуецца адзіная эканамічная прастора, адбываецца рашэнне многіх важных для жыцця абедзвюх дзяржаў пытанняў.

Расійская Федэрацыя і Беларусь вядуць сумесную абаронную палітыку, цесную партнёрскую барацьбу з арганізаванай злачыннасцю, тэрарызмам.

У нашым раёне, як і па ўсёй рэспубліцы, праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі:

ва ўстановах адукацыі - тэматычныя класныя гадзіны «Народы моцныя, калі яны разам»;

у Смілавіцкай дзіцячай школе мастацтваў - канцэрт «Народы моцныя, калі яны разам», выстава мастацкіх работ «Дзве сястры - Беларусь і Расiя»;

у раённым цэнтры культуры і вольнага часу - выстава-прэзентацыя майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва народнага клуба «Майстры Ігуменшчыны», флэшмоб;

у Чэрвеньскім прафесійным будаўнічым ліцэі - тэматычная гасцёўня «Культура брацкіх народаў», прэс-гадзіна «Сімвал дружбы і духоўнай роднасці»;

у Чэрвенскай дзіцячай школе мастацтваў - музычна-паэтычны вечар «Дзве краіны, дзве светлых аповесці»;

у Чэрвеньскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва - вусны часопіс «Звязаныя адным лёсам» і інш.

Марына Патапенка, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць