Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

02 Красавік 2019

Конкурс творчасці сярод працоўных калектываў

Раённы конкурс творчасці сярод працоўных калектываў Чэрвеньскага раёна «Таленты сярод нас-2019» адбыўся ў раённым Цэнтры культуры і вольнага часу.

Па выніках конкурсу сертыфікатам ўдзельніка ў намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», а таксама бонусным купонам былі ўзнагароджаны: Касцевіч Т.В., Тарасёнок Т.А., Горлаўская Г.В., Зайцава Т.В., Васілевіч Л.А., Лісоўская Г.В., Рандзiцкая Т.Л., Сцяжко А.Л., Мурашка О.В., Коўган М.М., Таболіна Д. Н., Мiсцейка С.В., Жданок Н.Н.

У намінацыі «Індывідуальныя выканаўцы» сертыфіткатам ўдзельніка і падарачным купонам былі ўзнагароджаны: Захараў В.У., Казакова А.С., Канапелька В.У., Лаўрынкова І.М., Малахоўская Ю.А., Ганчарык А. Н.

Сертыфікатам ўдзельніка ў намінацыі «Творчыя калектывы» і падарачным купонам ўзнагароджаны: творчы калектыў тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва; дуэт Руднянскай школы; творчы калектыў псіханеўралагічнага дома-інтэрната; трыо ў складзе Улада Канапелька, Рыгора Ладуцька і Мікалая Талкачова.

У ліку пераможцаў дыпломам трэцяй ступені і падарачным купонам ўзнагароджаны ў намінацыях:

«Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» - Ніна Аношка (Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання);

«Індывідуальныя выканаўцы» - Надзея Лепеш (Руднянская сярэдняя школа-дзіцячы сад);

«Творчыя калектывы» - Хутарская сярэдняя школа-дзіцячы сад.

Дыпломам другой ступені і падарачным купонам ўзнагароджаны ў намінацыях:

«Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» - Святлана Апячонак (Чэрвеньскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў);

«Індывідуальныя выканаўцы» - Ірына Гапеева (Чэрвеньскага ЦРБ);

«Творчыя калектывы» - вакальна-інструментальная група (Смілавіцкі дзяржаўны аграрны каледж).

Дыпломам першай ступені і падарачным купонам ўзнагароджаны ў намінацыях:

«Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» - Марына Якубоўская (Чэрвеньскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат);

«Індывідуальныя выканаўцы» - Марына Сіняўская (Чэрвеньскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат);

«Творчыя калектывы» - калектыў Чэрвеньскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў.

Усім удзельнікам і пераможцам жадаем поспехаў у творчых пачынаннях, поспеху і ўсялякіх перамог.

Вольга Кузюткiна, загадчык метадычнага сектара ДУК «Чэрвеньскі РЦКiД». Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць