Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

03 Красавік 2019

Падведзены вынікі агляду-конкурсу па ахове працы

У студзені-лютым 2019 года ў раёне праводзіўся агляд-конкурс на лепшую арганізацыю работы па ахове працы за 2018 год. На ўдзел у аглядзе-конкурсе падалі заяўкі 40 удзельнікаў, у тым ліку 14 арганізацый вытворчай сферы, 9 сельскагаспадарчых і 17 арганізацый невытворчай сферы.

Рашэннем Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта ад 28 лютага 2019 г. № 283 прызнаны пераможцамі сярод:

арганізацый вытворчай сферы дзейнасці - камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Чэрвеньскага друкарня»;

арганізацый аграпрамысловага комплексу - сельскагаспадарчы вытворчы філіял «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон»;

арганізацый невытворчай сферы дзейнасці - дзяржаўная ўстанова «Чэрвеньскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця».

На раённым Дні аховы працы 28 сакавіка пераможцам агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ўручаны дыпломы і грашовыя ўзнагароды.

Таксама рашэннем райвыканкама і камісіяй па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці пры Чэрвеньскім раённым выканаўчым камітэце была адзначана станоўчая работа па прафілактыцы і папярэджанні вытворчага траўматызму у 2018 годзе вытворча-харчовага завода, нафтабітумнага завода, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, псіханеўралагічнага дома- інтэрната.

Алена Кацько, галоўны спецыяліст упраўлення райвыканкама па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць