У спаборніцтвах прынялі ўдзел 13 каманд - прадстаўнікоў каледжаў Мінскай вобласці. У праграме мерапрыемства былі заяўлены наступныя віды спорту: плаванне 50 метраў, стральба са становішча стоячы, скачок у даўжыню з месца, гімнастыка (юнакі - падцягванне, дзяўчыны - адцісканнi), бег 30 метраў, бег (юнакі - 3000 метраў, дзяўчаты - 1500 метраў).
Па выніках летняга мнагабор'я прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца - Нясвіжскі каледж ім. Я.Коласа; (1410 балаў);
2 месца - Салігорскі каледж; (1324 балы);
3 месца - Смілавіцкі аграрны каледж (1301 бал).
Кацярына ШКУРКО, намеснік дырэктара Смілавіцкага аграрнага каледжа па выхаваўчай працы. Фота аўтара

