Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

03 Красавік 2019

Электронны сэрвіс «Асабісты кабінет фізічнай асобы» даступная бескантактавая форма ўзаемадзеяння з падатковымі органамі

Стварэнне камфортных умоў для добрасумленных падаткаплацельшчыкаў, укараненне новых форм узаемадзеяння, аўтаматызацыя функцый - адзін з кірункаў дзейнасці падатковай службы.

Найбольш запатрабаваны з іх - электронны сэрвіс «Асабісты кабінет». «Асабісты кабінет» дазваляе атрымаць і раздрукаваць паведамленнi на выплату маёмасных падаткаў (зямельнага і падатку на нерухомасць), падаходнага падатку з фізічных асоб, атрымліваць звесткі аб сумах налічаных і выплачаных падатковых плацяжоў, наяўнасці пераплаты, запазычанасці па падатках перад бюджэтам, а таксама аплачваць падатковыя плацяжы з дапамогай інтэрнет - банкінгу Беларусбанка, Белгазпрамбанка, Альфабанк і Белінвестбанка.

Таксама электронным сэрвісам прадастаўлена магчымасць дыстанцыйна запісацца на прыём да кіраўніцтва інспекцый МПЗ, падаць заяву на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур, заяўку на атрыманне з падатковых органаў пэўных дакументаў, падатковую дэкларацыю (разлік) па падаходным падатку з фізічных асоб, апавяшчэнне аб ажыццяўленні дзейнасці для разліку адзінага падатку і праглядзець ініцыятыўныя паведамленні. Дадзеныя, якімі плацельшчыкі абменьваюцца з падатковымі органамі ў «Асабістым кабінеце», перадаюцца па бяспечным шыфраваным злучэннi, і не даступныя пабочным асобам. Каб зарэгістравацца ў сістэме, неабходна адзін раз асабіста зазірнуць у любую падатковую інспекцыю. Там, пасля падачы заявы i прад'яўлення пашпарта, вам выдадуць ідэнтыфікацыйны лагін і пароль.

Пералік прадстаўляемых падатковых сэрвісаў даступны на афіцыйным інтэрнэт-сайце Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па адрасе: www.nalog.gov.by і партале МПЗ па адрасе www.portal.nalog.gov.by , якія ўвесь час развіваюцца і ўдасканальваюцца, у тым ліку з улікам прапаноў плацельшчыкаў і ўсё больш грамадзян карыстаюцца ім.

Інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Пухавіцкаму раёну

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць