Арганізатарамі яго выступілі: раённая бібліятэка, школа мастацтваў, Савет ветэранаў. З праніклівымі словамі звярнулася да прысутных Святлана Ждановіч, загадчык аддзела раённай бібліятэкі. Удзельнікі клуба «Ветразь» чыталі вершы аб дружбе, прыродных прыгажосцях дзвюх краін. Гісторыю заключэння саюзнай дамовы нагадаў прысутным дэпутат раённага Савета Анатоль Аляксеевіч Кулік. Цудоўную канцэртную праграму прадставілі два творчых калектыву школы мастацтваў - жаночая вакальная група «Рэха» і народная інструментальная капэла «Ігуменскія крыніцы».
Галіна Гамеза. Фота аўтара

