Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

08 Красавік 2019

Абласная прафілактычная акцыя «Пешаход»

Усяго ў Мінскай вобласці з пачатку года адбылося 125 ДТЗ, у якіх 20 чалавек загінулі, 127 – атрымалі траўмы рознай ступені цяжару. На тэрыторыі Чэрвеньскага раёна ўчынена 6 ДТЗ, у якіх 10 чалавек пацярпела.

Па-ранейшаму, асноўнымі прычынамі здзяйснення ДТЗ з удзелам пешаходаў з'яўляюцца як парушэнні ПДР пешаходамі, так і невыкананне патрабаванняў Правілаў кіроўцамі транспартных сродкаў, у частцы праезду нерэгулюемых пешаходных пераходаў і прадастаўлення перавагі ў руху пешаходам.

З пачатку года з удзелам пешаходаў адбылося 50 ДТЗ, у якіх 13 чалавек загінуў, 39 - траўмаваны. На пешаходных пераходах зафіксавана 21 ДТЗ, у якіх 2 чалавекі загінулі і 20 атрымалі траўмы рознай ступені цяжару. Некаторыя факты:

01.04.2019 каля 04.35 на вул. Стаханаўскай у г. Вілейка, паблізу д. 123, кіроўца 1984 г. н., кіруючы а/м Кіа Сепхія, рухаючыся па вул. Стаханаўскай у напрамку вул. Савецкай, здзейсніла наезд на пешахода 1986 г. н., які знаходзіўся на праезнай частцы дарогі ў паласе руху транспартнага сродку. У выніку ДТЗ пешаход атрымаў цялесныя пашкоджанні ў выглядзе краёвого пералома унутранай мышчалкі правай вялікай галёначнай косткі, раны цемянной вобласці і правага каленнага сустава, быў шпіталізаваны ў аддзяленне УАЗ «Вілейская ЦРБ». Пешаход пазначаны САЭ.

01.04.2019 каля 16.10 у г. Заслаўе на вул. Студзянецкай паблізу д. 4, кіроўца 1979 г. н., кіруючы а/м Фіат-Уліса, рухаючыся па вул. Студзянецкай у напрамку а/д Н-8941 «Заслаўе-Петрышкі-Радашковічы» у г. Заслаўе, ажыццяўляючы буксіроўку а/м Фольксваген-Гольф, пад кіраваннем кіроўцы 1977 г. н., пры руху па вул. Студзянецкай здзейсніў наезд буксіруемым аўтамабілем на пераходзіўшага па нерэгуляваным пешаходным пераходзе злева направа па ходзе руху а/м, пешахода 1994 г. н. У выніку ДТЗ пешаход атрымала цялесныя пашкоджанні ў выглядзе закрытага ізаляванага пералому шыйкі правай локцевай кісці са зрушэннем адломкаў. Не шпіталізавалася.

Таксама на сённяшні дзень застаецца актуальная праблема наезду на веласіпедыстаў:

07.04.2019 года, каля 16.20 гадзін, на 1 км а/д пад'езд ад а/д Мінск-Гродна да в.Ракаў, кіроўца 1979 г. н., кіруючы а/м Мэрсэдэс Бенц Спрынтар, рухаючыся ў напрамку а/д Мінск-Гродна, на скрыжаванні з аўтадарогай Караблі-Гіравічы-Ракаў здзейсніў наезд на веласіпедыста 1987 г. н., якая выехала з другараднай дарогі справа па ходзе руху а/м. у выніку ДТЗ веласіпедыст атрымала цялесныя пашкоджанні і з дыягназам ЗЧМТ сярэдняй ступені цяжкасці шпіталізавана ў 5 ГКБ г. Мінска.

У мэтах папярэджання і прафілактыкі ДТЗ з удзелам пешаходаў, у тым ліку і на пешаходных пераходах, з 08 па 12 красавіка 2019г. праводзіцца абласная прафілактычная акцыя «Пешаход».

У ходзе прафілактычных мерапрыемстваў створаны рэйдавыя групы з ліку супрацоўнікаў міліцыі грамадскай бяспекі па штодзённай адпрацоўцы ў цёмны час сутак населеных пунктаў, прылеглых да аўтамабільных дарогах, таксама па выяўленні пешаходаў, веласіпедыстаў, вадзіцеляў гужавога транспарту, якія не выконваюць правілы дарожнага руху ў частцы выкарыстання святлоадбівальных элементаў.

У полі зроку супрацоўнікаў ДАІ - вадзіцелі, якія не прадстаўляюць перавагі ў руху пешаходам на пешаходных пераходах, а таксама выпадкі, якія пацягнулі стварэнне аварыйнай абстаноўкі. Да ўсіх парушальнікаў будуць ужытыя самыя строгія меры адміністрацыйнага ўздзеяння.

Нагадваем, што згодна з артыкулам 18.14 ч. 6 КаАП Рэспублікі Беларусь, за невыкананне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, патрабаванняў дарожных знакаў або разметкі, а роўна не прадастаўленне асобай, якая кіравала транспартным сродкам перавагі ў руху пешаходам надыходзіць адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 1 да 5 базавых велічынь.

Што тычыцца адказнасці пешаходаў згодна Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, то яна такая:

- у дачыненні да пешахода, які ў цёмны час сутак рухаецца па праезнай частцы, не пазначыўшы сябе флікерам, прымяняюцца штрафныя санкцыі ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь або папярэджанне. Калі парушэнне ім правілаў дарожнага руху пацягнула стварэнне аварыйнай сітуацыі, то памер штрафу складае ад 3 да 8 базавых велічынь. На суму ад 3 да 5 базавых велічынь штрафуецца пешаход, калі ён знаходзіцца на дарозе ў стане алкагольнага ап'янення. У выпадку, калі парушэнне правілаў дарожнага руху пацягнула прычыненне пацярпеламу лёгкага цялеснага пашкоджання, альбо пашкоджанні транспартнага сродку, грузу, дарожнага пакрыцця, дарожных і іншых збудаванняў або іншай маёмасці, вінаваты падвяргаецца штрафу ад 5 да 20 базавых велічынь.

Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе кіроўцам не перавышаць хуткасць, выконваць дыстанцыю, быць вельмі ўважлівымі, асабліва паблізу населеных пунктаў, дзе ў любы час на дарозе можа апынуцца пешаход.

Пешаходам праяўляць асцярожнасць і ўважлівасць ў дарожным руху, асабліва пры пераходзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў. І такім важным элементам бяспекі ў цёмны час сутак як флікер - не варта грэбаваць!

Таксама звяртаем увагу бацькоў на неабходнасць абазначэння святлоадбівальнымі элементамі юных удзельнікаў дарожнага руху! Флікеры павінны быць як на вопратцы, так і на школьнай сумцы дзіцяці! Не будзе лішнім пазначыць дзіцяці як спераду, так і ззаду. У такім варыянце непаўнагадовы пешаход будзе ў бяспецы.

Але гэта ўсяго толькі маленькая дэталь, да якой яшчэ, безумоўна, неабходна веданне і выкананне правілаў дарожнага руху!

Паважаныя грамадзяне! Не заставайцеся абыякавымі! Калі вы бачыце паблізу праезнай часткі пешахода, які знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, відавочна ўяўляючага небяспеку для руху, просім вас неадкладна паведаміць у дзяжурную частку ДАІ Мінскай вобласці на тэлефонную лінію 102. Магчыма, ваш званок зберажэ чыёсьці жыццё!

Дзяржаўтаінспекцыя Мiнрайвыканкама

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць