Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

08 Красавік 2019

За добрасумленную працу атрымала Падзяку

Ад Мінскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”старшыня праўлення Чэрвенскай раённай пярвічнай арганізацыі гэтага аб’яднання Алена Пляшкевіч.

У Падзяцы гаворыцца: “…За дасягненні высокіх паказчыкаў у абласным конкурсе “Лепшая пярвічная арганізацыя 2018 года”. Гэта не першая высокая ацэнка работы старшыні праўлення Чэрвенскай пярвічкі. Алена Мікалаеўна неаднаразова і ў мінулыя гады ўзнагароджвалася Дыпломамі і Граматамі за добрасумленную працу. Яна 12 гадоў запар выбіраецца на пасаду старшыні ў сваёй пярвічцы. Добра ведае сваіх падапечных. Іх у яе 106 чалавек: 33 – інваліды па зроку першай групы, 37 — інваліды па зроку другой групы, 30 – трэцяй. Шэсць чалавек уваходзяць у склад пярвічкі на правах відушчых. У горадзе пражывае 54 чалавека, на вёсцы – 46. Адзін чалавек з сям’і загінуўшага. Ніхто не застаецца ў яе па-за ўвагай, наведвае ўсіх: і тых, хто жыве ў горадзе, і тых, хто – на вёсцы. Вывучае матэрыяльна-бытавое становішча людзей, ведае, каму якая дапамога патрэбна. І дапамагае: гуманітарную дапамогу даставіць, кагосьці ў бальніцу правядзе, у санаторый адправіць. І на святы павіншуе, і ў горы падтрымае. У сваёй рабоце адчувае падтрымку сацыяльных работнікаў Чэрвенскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Многія члены  арганізацыі знаходзяцца на надомным абслугоўванні.

У мінулым годзе члены пярвічкі актыўна ўдзельнічалі ў розных конкурсах і святах, выставах народнай творчасці. На працягу многіх гадоў удзельнічаюць у абласным конкурс інвалідаў па зроку “Брэйн-рынг”. І зараз члены пярвічнай арганізацыі рыхтуюцца да абласнога конкурсу “Музычная палітра”, які адбудзецца ў Мінску напрыканцы гэтага месяца. Жадаем ім поспехаў!

Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць