Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
09 Красавік 2019

У Чэрвені - сіла: фестываль здаровага ладу жыцця і турнір па рускiм жыме прайшоў у Чэрвені

У мінулую суботу ФАК фестываліў. Так, у прамым сэнсе: тут праходзіў фестываль здаровага ладу жыцця і народнай творчасці пад патрыятычнай і жыццесцвярджальнай назвай «За любімую Беларусь».

Гэтае мерапрыемства вырасла з праходзіўшага тут жа год і паўтара гады таму турніраў, рэспубліканскага і міжнароднага, па рускiм жыме штангі і станавай цязе. Іх нязменны арганізатар Павел КЛЫНДЮК - харызматычны чалавек і пазітыўны спартсмен, трэнер, вядучы за сабой, - у гэтым годзе стаў лідэрам раённай арганізацыі БРСМ. Параіўшыся з суарганізатарамі фэсту, Павел вырашыў, што будзе выдатна, калі на мерапрыемства запрасіць не толькі спартсменаў, але і творчую моладзь, гатовую паказаць сваю працу: малюнкі, вырабы дэкаратыўна-прыкладнай творчасці, фотозоны, танцы і песні.

Арганізаваць такое рознапланавае мерапрыемства, асабліва ў першы раз, па прызнанні Паўла, было нялёгка. Але вось усе госці запрошаны, усе прызы, граматы, дыпломы і падарункі сабраны, усё распісана па хвілінах, заяўкі на спаборніцтвы прынятыя, спортінвентар прывезены, памосты сабраны, мацюкі насцелены, сцэнар адрэпеціраваны, выставы гатовыя, карціны расстаўленыя - надыходзіць суботняя раніца шостага красавіка, якую многія чакалі некалькі месяцаў. Стаянка ля ФАКа запаўняецца машынамі і роварамі. Ускладанне кветак да мемарыяльнага знака воінам-інтэрнацыяналістам, узважванне спартсменаў, запаўненне трыбун гледачамі, уключэнне мікрафонаў, і нарэшце - Гімн. Усё ў прыўзнятым настроі. Пачалося!

Фестываль адкрыла намеснік старшыні райвыканкама Ала ШАХОЦЬКА. Яна пажадала фестывалю жыць і пашырацца, падзякавала арганізатарам за імкненне захоўваць памяць аб важных вехах гісторыі і прапагандаваць ЗОЖ. Ветэранам баявых дзеянняў, прысутным у зале (а яны прыехалі з Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў, Мінска і Масквы) Ала Канстанцінаўна ўручыла памятныя сувеніры, вырабленыя валанцёрамі атрада «Жыві сэрцам».

Шмат усяго цікавага сабрала інтэрактыўная выстава. Асабліва папулярныя сярод гледачоў былі бодзі-арт ад Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і фота-зона ад СШ №4 з уласным фатографам. Майстар-класы па ДПМ праводзілі Ляденская школа, Чэрвеньская СШ №2, гімназія, СШ №3 і тэрытарыяльны Цэнтр абслугоўвання насельніцтва.

Усё ў зале былі рады бачыць пастаянную госцю турніру параалімпійскую чэмпіёнку Людмілу Валчок. Многія ўжо пазнаёміліся з ёй раней і размаўлялі, як са старым сябрам. Яна такі чалавек, што сапраўды доўга не напружваешся, як падысці і што сказаць: яе мора пазітыву, аптымізму, запалу, прастаты і шчырасці хутка падкупляюць, шмат чаму вучаць і заўсёды пакідаюць прыемныя ўспаміны.

Вельмі маляўнічым адкрыццё фестывалю зрабілі хлопцы з Цэнтра культуры і вольнага часу. Да задорнага маладзёжнага квартэту вакалістаў падключылася спартовае шоў: у паказальных выступах сваё майстэрства прадэманстравалі тхэквандысты клуба «Каскад» (трэнер Алена Рашэтнікава) і байцы клуба муай-тай «Светогор» (трэнер Яўген Добротворскi), а таксама танцоры з брэйк-клуба «Bee's family» (трэнер Аляксандр Залескі).

Ветэранаў, спартсменаў, гледачоў і гасцей павіншаваў народны артыст РБ, бард, аўтар-выканаўца Юрый Бельскі.

На турнір па рускiм жыме і станавай цязе «Сіла Народаў» сёлета вырашылі запрасіць менш прафесійных дарослых спартсменаў, каб даць магчымасць больш паспаборнічаць моладзі і падлеткам. Такім чынам, колькасць «крутых» і «будучых крутых» цяжкаатлетаў ў другой «Сілы народаў» было прыкладна 50/50.

09 04 2019 302

Ягор Крук

09-04-2019-303_copy_copy.jpg

З Людмілай Валчок

09-04-2019-304_copy.jpg

Аляксей Коўган

09-04-2019-305_copy.jpg

Міхаіл Яфіменка

09-04-2019-306.jpg

Прыемна было зноў бачыць пераможцаў леташніх турніраў, людзей з такімі гучнымі для аматара рускага жыму і станавай цягі імёнамі, як Яўген КАНДЕРА, Джамаль Анішчанка, Андрэй КРАСНАПЕРЦАЎ.

Наш Чэрвеньскі клуб «Сілавыя віды спорту» вельмі сур'ёзна рыхтаваўся да турніру, выставіліся шмат спартсменаў рознага ўзросту. Больш за ўсё і гледачы, і самі ўдзельнікі падтрымлівалі самага юнага штангіста, Антона Коўгана. Ён прыклаў столькі сіл, каб выцягнуць штангу вагой 70 кг, гэта было нялёгка, і ўсе крычалі яму: «Давай, маляня! Цярпі!» Лёша паказаў мужчынскі характар, ён сапраўдны спартсмен! Узнагарода - медаль за 2 месца, дыплом і падарунак з рук старшыні раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане Віктара КАЗАЧОНКА.

З захапленнем ўсе назіралі за сапраўдным майстар-класам ад Джамаля Анішчанка, якому не было роўных у станавай цязе. У выніку Джамаль ў барацьбе з самім сабой і вагой штангі пакарыў 295 кг. Выдатна выступілі таксама нашы чэрвеньскія цяжкаатлеты Ягор КРУК, Аляксей Суша, Міхаіл Яфіменка. Хлопцы паказалі сапраўдны вышэйшы «жалезны» пілатаж!

Фестываль прайшоў годна, ва ўсіх засталося шмат станоўчых эмоцый, прыўзняты настрой і жаданне весці здаровы лад жыцця, гледзячы на нашых выдатных спартсменаў.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ, фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць