Так як мы часта наведваем розныя мерапрыемствы і купляем квіткі онлайн, то нам прыходзіць рассыланне ад арганізатараў аб планаваных падзеях. Так было і з Лініяй Сталіна.
Спортам мы захапляемся даўно, нават працуем са спартыўнымі таварамі, таму вырашылі паспрабаваць прайсці «Патрыёт». Першая такая наша гонка была 9 лютага гэтага года. Тады мы рады былі, што наогул дайшлі да фінішу! Бо першапачаткова нават не ўяўлялі, з чым трэба будзе мець справу. Да другой гонкi 6-га красавіка падышлі ўжо больш свядома, бо ведалі, што нас чакае.
Гонку «Патрыёт» адрознівае тое, што кожны, хто бяжыць,, дзякуючы незвычайным перашкодам, адчувае сябе сапраўдным удзельнікам ваенных дзеянняў. Спрыяе гэтаму і сама траса, якая праходзіць праз лес, узаранае поле і траншэі.
На «Патрыёцу» я прыйшоў сёмым, жонка Яўгенiя ў катэгорыі «жанчыны ад 18 да 34 гадоў» 11-я, дачка Анастасія - пятая, сын Арцём -13-ы у дзіцячым забегу ў сваёй узроставай катэгорыі. У траўні плануем наведаць яшчэ больш маштабную гонку «BISON RACE», а ў ліпені збіраемся зноў на «Патрыёта». У наступны раз хочам падключыць яшчэ малодшых дзяцей і пляменніка.
У нас з жонкай была аднолькавая дыстанцыя, розніца толькі ў тым, што ў яе забегу дапускаліся штрафныя берпi за непераадольныя перашкоды, а ў маім не. Я бег у элітным забегу (неабходна прайсці ўсе 25 перашкод, штрафныя берпi не дапускаюцца).
Берпi - гэта практыкаванне-штраф за непераадольныя перашкоды: спалучэнне планкі, адцісканні і скачка з пляскам над галавой. За кожную штрафную перашкоду - 20 разоў.
У дзяцей была дыстанцыя 1 км + 10 перашкод: кантаванне покрыўкі, бар'еры, палатка з імітацыяй задымлення, бервяно на ланцугах, пянькі, праход праз танк.
Само праходжанне гонкі вельмі займальна, даўжыня - каля 10 кіламетраў з перашкодамі, і кожнае перашкода - перамога над сабой.
Вельмі спадабаўся лозунг «Ты можаш лепш». Вядома, гэта мерапрыемства больш падыходзіць для фізічна падрыхтаваных і цягавітых людзей, але і пачаткоўцам таксама варта сябе апрабаваць!
Мікалай КУРШАКОЎ, г. Чэрвень

