Па яе словах, у выпадку дажджоў або бездаражжа па ўсёй даўжыні вуліцы утвараецца лужына такіх велізарных памераў, што немагчыма ні абысці, ні аб'ехаць. Легкавую машыну даводзіцца пакідаць на абочыне і прабірацца ўброд на сухое месца. Звярталіся і ў сельсавет, і ў ДРБУ-121. Але адтуль - толькі абяцанні.
Мы даслалі ліст на рэагаванне ў Калодзежскi сельсавет і атрымалі адказ старшыні Людмілы Пасудзеўскай:
- Па звароту Г.К. Умеранкавай на «гарачую лінію» рэдакцыі паведамляем, што заяўкі на рамонт дарог прымаюцца ў сельвыканкаме па тэлефоне «гарачай лініі» і накіроўваюцца для дазволу ў арганізацыі, на абслугоўванні якіх знаходзяцца гэтыя дарогі. У 2018 годзе рамонтнае прафіляванне дарогі ў вёсцы Клейка было зроблена ў красавіку. У 2019 годзе зваротаў па дрэннаму зместу дарогі і вуліцы ў в. Клейка не паступала. Па разглядзе дадзенага звароту інфармацыя па правядзенні рамонту адпраўлена ў філіял КУП «Мінаблдарбуд» ДРБУ-121 21.03 2019 года. Пытанне знаходзіцца на кантролі».
Намеснік начальніка ДРБУ-121 Аляксандр Халадок паведаміў рэдакцыі, што да 15 красавіка прафіляванне вуліц в. Клейка будзе праведзена.
Падрыхтавала Галіна Гамеза

