У мерапрыемстве ўдзельнічалі 8 зборных каманд, або «атрадаў», у кожным з якіх было па 10 «байцоў»: 5 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак. Перад пачаткам «баявых дзеянняў» акцябрацкія атрады здалі рапарты важатай школьнай піянерскай дружыны імя Георгія Барыкіна.
Камандам трэба было прайсці 10 «баявых пазіцый»: «Пераход па бервяне», «Купіны», «Павуцінне», «Суперпрыжок», «Трапны стралок», «Дастаў боепрыпасы», «Снайперы», «Тыр», «Спартыўная», «Беларусь - мая Радзіма».
Педагогі, якія знаходзiлiся на станцыях, заносілі ў маршрутныя лісты адзнакі аб выкананні «баявой задачы».
Перамог у «Зарнічцы» атрад «Страла» (хлопцы з 4 «В» класа), другое месца - у атрада «Дружныя» (2-й «В»), трэцяе месца заняў атрад «Факел» (4 -й «А»).
«Камандаванне» гульні адзначала не толькі перамогі гэтых хлопцаў у спартовых эстафетах, але і якасць здачы рапарта, бо дысцыпліна падчас ваенных дзеянняў неабходная як ніколі! У поспеху рабят, вядома ж, заслуга класных кіраўнікоў, прыклалі шмат старання і сіл да падрыхтоўкі атрадаў, стварэнню эмблем, трэніроўцы камандзіраў у здачы рапарта.
Мерапрыемства прайшло весела і цікава. І, дарэчы, гэта быў усяго толькі першы, школьны, этап спартыўна-патрыятычнай гульні! Нашых акцябрат чакае «Зарнічка» раённая. Яна адбудзецца 13 красавіка. Школу прадставіць зборная 4-х класаў. Будзем «хварэць» за сваіх!
Ніна ШКУДРОВА, педагог-арганізатар СШ № 4. Фота аўтара

