У ім, у прыватнасці, гаворыцца: “На зямлі няшмат гарадоў, якія ўславілі сябе пастаяннай барацьбой за сваю свабоду і незалежнасць, як слаўны Брэст са сваім гордым народам. Будзьце шчаслівыя ва ўсіх пакаленнях. Вы гэтага заслужылі”.
Паводле слоў Алега Навіцкага, пасланне напісанае па ініцыятыве начальніка Мінскага аэраклуба імя С.І. Грыцаўца, лётчыка-выпрабавальніка палкоўніка Мікалая Мачанскага. Дарэчы, менавіта з ім Герой Расійскай Федэрацыі прыляцеў на ўрачыстасць у Брэст на верталёце.
Ігар АДАМОВІЧ. Фота Аляксандра ШУЛЬГАЧА і інтэрнэт-сайта “Віртуальны Брэст”

