На кірмашы будзе прадстаўлена сельскагаспадарчая прадукцыя, прадукцыя мясаперапрацоўчай галіны, харчовыя тавары, кулінарныя і кандытарскія вырабы, прамысловыя тавары, ўгнаенні, насенне і пасадачны матэрыял, падарункавыя наборы, вырабы майстроў народнай і дзіцячай творчасці.
Падчас правядзення кірмашу будзе арганізавана выступленне калектываў мастацкай самадзейнасці раёна.
Прыходзьце за пакупкамі і добрым настроем!

