З 10 пажараў у раёне 5 пажараў адбыліся ў жылых пабудовах, 4 - у гаспадарчых, 1 - у аўтамабілі. Два пажары адбыліся ў Смілавіцкім сельсавеце, адзін - у Валевацкім, два - у Калодзежскім, тры - у Лядзенскім, адзін загінулы; адзін пажар адбыўся ў Каліноўскiм сельсавеце, адзін загінулы, адзін пажар - у Раваніцкiм сельсавеце. Асноўнымі прычынамі пажараў паслужылі: парушэнне правілаў устройства і эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад - 3 выпадку, парушэнне эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання - 3 выпадку, неасцярожнае абыходжанне з агнём - 4 выпадкі.
Пажары на тэрыторыі раёна за сакавік 2019 года:
03.03. у 02 гадзіны 20 хвілін паступіла паведамленне аб загаранні жылога дома па адрасе: Лядзенскі /с, в.Луніца, вул.Лясная, д.13. У выніку пажару знішчаны дах, перакрыцце, маёмасць, пашкоджаны сцены. Прычына пажару высвятляецца. Разглядаюцца дзве версіі прычыны пажару: неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні; парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў (перакал печы). На пажары загінуў гаспадар жылога дома Дзенісевіч Пётр Васільевіч, 1948 г. н, пенсіянер.
15.03. у 6 гадзін 52 хвіліны паступіла паведамленне аб загаранні жылога дома па адрасе: Смілавіцкі с/с, в.Заполле, вул.Цэнтральная, д.57. У выніку пажару агнём знішчаны дах па ўсёй плошчы, перакрыцце, маёмасць, пашкоджаны сцены. Як мяркуецца, прычына пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі).
16.03. а 21 гадзіне 49 хвілін паступіла паведамленне аб загаранні прыватнай лазні па адрасе: в.Карзуны, вул.Мiнская, д.34. У выніку пажару знішчаны дах, пашкоджаныя сцены, маёмасць лазні. Як мяркуецца, прычына - парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў (разбурэнне сценак коміна).
Галіна Гамеза

