- за ўчыненне злачынстваў, якія не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі - 13 спраў у дачыненні да 13 асоб;
- за менш цяжкія злачынствы - 25 спраў у дачыненні да 29 асоб;
- за цяжкія злачынствы - 1 справа ў дачыненні да 1 асобы;
- за асабліва цяжкія - 2 справы ў дачыненні да 3 асоб.
Судом разгледжана 117 грамадзянскіх спраў, з іх: аб скасаванні шлюбу - 22 справы, у тым ліку паміж мужам і жонкай, якія маюць непаўналетніх дзяцей - 19 спраў. Таксама разгледжана 356 спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях, з якіх па 279 справах судом накладзена адміністрацыйнае спагнанне.
За першыя тры месяцы гэтага года судом разгледжана 2 крымінальныя справы ў дачыненні да 3 непаўналетніх. Так, прысудам суда ад 24.01.2019 года асуджаны па ч.1 арт. 339 КК (хуліганства) да пакарання ў выглядзе грамадскіх работ на тэрмін 100 гадзін непаўнагадовы Л. 2002 г.н., які 22.01.2018 года з хуліганскіх памкненняў збіў Т., прычыніўшы яму лёгкія цялесныя пашкоджанні, якія не пацягнулi за сабой кароткачасовага засмучэння здароўя або нязначнай стойкай страты працаздольнасці.
Прымусовыя меры выхаваўчага характару, прадугледжаныя п.4 ч.2 ст.117 КК у выглядзе абмежавання волі вольнага часу непаўналетняга на тэрмін 4 месяцы, ужытыя па прыгаворы суда ад 24.01.2019 г. у дачыненні да Б., 2004 г.н. і А., 2004 г.н., якія прызнаныя вінаватымі ў крадзяжы, зробленага паўторна, групай асоб і з пранікненнем у жыллё (ч.2 арт.205 КК).
Галіна Гамеза

